Таінства Хрышчэння

Расклад, асноўныя патрабаванні і парады

Увага:​  

  • таінства Хрышчэння адбываецца пасля субяседавання хросных ці таго, каго хрысцяць са свяшчэннаслужыцелем;
  • субяседаванні праходзяць ў 2 этапы ў будынку Паломніцкага цэнтра;
  • запіс на Хрышчэнне праводзіцца ў часу 2-га субяседавання;
  • у часе пастоў Хрышчэнне адбываецца ў звычайным рэжыме;
  • 1-е субяседаванне – аўторак, пятніца – 18:00;
  • 2-е субяседаванне – панядзелак, серада – 18:00.

    Хросныя бацькі павінны быць ахрышчанымі ў праваслаўе і ўцаркоўленымі.

    Хроснымі бацькамі не могуць быць:<--break->

    Пакроўскі сабор прадстаўляе праект “Таінства” Фільм 1-ы: “Хрышчэнне”

    У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна быў падрыхтаваны фільм-дапаможнік пра сэнс і змест таінства хрышчэння. Фільм прызначаны для выкарыстання пры правядзенні падрыхтоўчых катэхізічных размоў для людзей, якія рыхтуюцца прыняць таінства Хрышчэння і для хросных бацькоў.

    Карысныя для адукацыйнага чытання артыкулы, спасылкі

    Вітаю! Я ніяк не магу зразумець, што ж такое канкрэтна зрабілі Адам і Ева, што Гасподзь іх выгнаў з Рая, і больш за тое – што мы ўсе, як я чытала ў праваслаўнай літаратуры, чамусьці расплачваемся за іх учынак? Пра што тут гаворыцца, пра які забаронены плод, што гэта за дрэва пазнання, нашто гэта дрэва было змяшчаць побач з Адамам і Евай і пры гэтым забараняць да яго набліжацца? Што адбылося ў Раі? І як гэта звязана з маім жыццём, з жыццём маіх блізкіх, сяброў? Чаму наша доля залежыць ад учынку, здзейсненага не намі, прычым здзейсненага вельмі і вельмі даўно?

    Кацярына

    “Сімвал веры” + аўдыё і відэа

    Сімвал веры

    1 Верую ў Адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба i зямлi, усяго бачнага и нябачнага. 2 I ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага, Адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi; Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага, народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася. 3 Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага збаўлення сышоў з нябёс i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам. 4 Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце, i пакутаваў, i быў пахаваны. 5 I ўваскрэс на трэцi дзень згодна з Пісаннем. 6 I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца. 7 I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца. 8 I ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць, што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў. 9 У адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву. 10 Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў. 11 Чакаю ўваскрасення мёртвых 12 i жыцця будучага веку. Амiнь.

    Сімвалам веры называецца кароткі і дакладны выклад асноў хрысціянскага веравучэння, складзены і зацверджаны на 1-м і 2-м Усяленскіх Саборах. Сімвал веры – не малітва, а слоўнае вызнанне веры.

    Протаіерэй Георгій Рой “Тэматычная праграма субяседаванняў па хрышчэнні”

    1-ае субяседаванне:

    • Гісторыя і ўнутраны сэнс Таінства Хрышчэння
    • Пра хрышчэнне дзяцей і ўспрыемніцтва
    • Змест “Сімвала Веры”

    2-ое субяседаванне:

    • Абавязкі хросных бацькоў (успрыемнікаў)

    Subscribe to RSS - Таінства Хрышчэння