"Навошта трэба Хрышчэнне?" і "Навошта патрэбныя Хросныя" - коратка і даступна ў відэароліках праекта "blogoslovie"

Бабуля кажа, што хрышчэнне - гэта вельмі важна. А чаму? Навошта мы гэта робім амаль адразу пасля нараджэння? Каб дзіця не хварэла і добра вучылася? Не. Калі вы збіраецеся хрысціць свайго малога або стаць хросным, але не разумееце сэнс гэтага абраду, рэкамендуем пачаць з нашага роліка. Аўтар ідэі: дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

У кожнага ёсць мама і тата, навошта нам яшчэ адны бацькі - Хросныя? Каб было больш падарункаў на дзень нараджэння? Не толькі. Калі вас папрасілі стаць хросным, а вы не ведаеце, якія вашыя абавязкі - пачніце з гэтага відэа. Тым, хто выбірае хросных, яно таксама будзе карысным: