Сімвал веры
1 Верую ў Адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба i зямлi, усяго бачнага и нябачнага. 2 I ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага, Адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi; Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага, народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася. 3 Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага збаўлення сышоў з нябёс i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам. 4 Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце, i пакутаваў, i быў пахаваны. 5 I ўваскрэс на трэцi дзень згодна з Пісаннем. 6 I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца. 7 I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца. 8 I ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць, што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў. 9 У адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву. 10 Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў. 11 Чакаю ўваскрасення мёртвых 12 i жыцця будучага веку. Амiнь.
Сімвалам веры называецца кароткі і дакладны выклад асноў хрысціянскага веравучэння, складзены і зацверджаны на 1-м і 2-м Усяленскіх Саборах. Сімвал веры – не малітва, а слоўнае вызнанне веры.
Увесь Сімвал Веры складаецца з дванаццаці членаў (сказаў), і ў кожным з іх утрымліваецца богаадкравенная ісціна ці догмат праваслаўнай веры.
У 1-м члене гаворыцца пра Бога Айца, у 2-7 – пра Бога Сына, у 8-м – пра Духа Святога, у 9-м – пра Царкву, у 10-м – пра хрышчэнне, у 11-12 – пра ўваскрасенне мёртвых і вечнае жыццё.
1-й. Верую во единаго Бога Отца, Вседержителя, Творца небу и земли, видимым же всем и невидимым. |
Верую ў Адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба i зямлi, усяго бачнага и нябачнага. |
2-й. И во единаго Господа Иисуса Христа, Сына Божия, Единороднаго, Иже от Отца рожденнаго прежде всех век; Света от Света, Бога истинна от Бога истинна, рожденна, несотворенна, единосущна Отцу, Им же вся быша; |
(Верую) і ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага, Адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi; Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага, народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася; |
3-й. Нас ради человек и нашего ради спасения сшедшаго с небес, и воплотившагося от Духа Свята и Марии Девы, и вочеловечшася; |
Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага збаўлення сышоў з нябёс i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам; |
4-й. Распятаго же за ны при Понтийстем Пилате, и страдавша, и погребенна; |
Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце, i пакутаваў, i быў пахаваны; |
5-й. И воскресшаго в третий день, по Писанием; |
I ўваскрэс на трэцi дзень згодна з Пісаннем. |
6-й. И восшедшаго на небеса, и седяща одесную Отца; |
I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца; |
7-й. И паки грядущаго со славою судити живым и мертвым, Егоже Царствию не будет конца. |
I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца. |
8-й. И в Духа Святаго, Господа Животворящаго, Иже от Отца исходящаго, Иже со Отцем и Сыном спокланяема и сславима, глаголавшаго пророки. |
(Верую) і ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць, што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў. |
9-й. Во Едину, Святую, Соборную и Апостольскую Церковь. |
(Верую) у адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву. |
10-й. Исповедую едино Крещение во оставление грехов. |
Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў. |
11-й. Чаю воскресения мертвых. |
Чакаю ўваскрасення мёртвых. |
12-й. И жизни будущаго века. Аминь. |
І жыцця будучага веку. Амiнь. |
- Единороднаго – адзінага; прежде всех век – раней за ўсякі час, ад веку;
- единосущна Отцу – Таго, які мае аднолькавую існасць (прыроду) з (Богам) Айцом;
- Им же вся быша – і Ім, гэта значыць Сынам Божым, усё створана;
- воплотившагося – Таго, Хто прыняў на Сябе цела чалавечае;
- вочеловечшася – Таго, Хто зрабіўся чалавекам, падобным да нас, але не перастаў быць Богам;
- воскресшаго – Таго, Які ажыў:
- поПисанием–згодга са Свяшчэнным Пісаннем, дзе прарокі прадказалі, што Ён уваскрэсне з мёртвых у трэці дзень;
- восшедшаго – Таго, Які ўзнёсся;
- одесную – праваруч Бога Айца;
- паки – зноў, у другі раз;
- мертвых – памерлых, якія тады ўваскрэснуць;
- Его же Царствию не будет конца – пасля суду будзе бесканечнае Яго Царства;
- Животворящаго – Таго, Які дае жыццё;
- спокланяема и сславима – Духу Святому трэба пакланяцца і праслаўляць Яго нароўні з Айцом і Сынам, г. зн. Дух Святы роўны Богу Айцу і Богу Сыну;
- Глаголавшаго пророки – Дух Святы гаварыў праз прарокаў;
- Соборную – Тую, дзе пануе згода, адзінадушша, якая ахоплівае людзей з усяго свету;
- исповедую – адкрыта прызнаю словам і справаю;
- чаю – чакаю;
- И жизни будущаго века – настане пасля ўсеагульнага суду вечнае жыццё.
“Сімвал веры” як падмурак царкоўнага жыцця любога верніка патрабуе ад кожнага хрысціяніна пастаяннага творчага асэнсавання. Прапануем Вашай увазе цыкл адукацыйных размоў протаіерэя Аляксандра Глебава:
Працяг цыклу размоў можна паслухаць і спампаваць на сайце azbyka.ru