Расклад, асноўныя патрабаванні і парады

Увага:​  

  • таінства Хрышчэння адбываецца пасля субяседавання хросных ці таго, каго хрысцяць са свяшчэннаслужыцелем;
  • субяседаванні праходзяць ў 2 этапы ў будынку Паломніцкага цэнтра;
  • запіс на Хрышчэнне праводзіцца ў часу 2-га субяседавання;
  • Хрышчэнне можа быць у любы дзень тыдня
  • у часе пастоў Хрышчэнне адбываецца ў звычайным рэжыме;
  • 1-е субяседаванне – аўторак, пятніца – 18:00;
  • 2-е субяседаванне – панядзелак, серада – 18:00.

    Хросныя бацькі павінны быць ахрышчанымі ў праваслаўе і ўцаркоўленымі.

    Хроснымі бацькамі не могуць быць:<--break->

    • неправаслаўныя;
    • асобы, якія жывуць у “грамадзянскім” шлюбе;
    • асобы, не прысутныя пры ажыццяўленні таінства (выключэнні па благаславенні настаяцеля храма);
    • асобы да 16 год (выключэнні па благаславенні настаяцеля храма);
    • бацькі дзіцяці па плоці (у т. л. і тыя, якія ўсынавілі);
    • душэўна хворыя і нядзеяздольныя.

          Рэчы, неабходныя для хрышчэння:

          • крыжык (праваслаўны, асвенчаны);
          • хрысцільную кашулю (чыстую, белую);
          • рушнік;
          • дзве прасціны (для дарослых);
          • тэпцікі (для дарослых);
          • плаўкі або зменная ніжняя бялізна (для дарослых);
          • два падгузнікі (для немаўлят);
          • на хросных абавязкова павінны быць апрануты нацельныя крыжы.

          Таінства хрышчэння ажыццяўляецца ў Свята-Вольгінскай царкве

          Таинство Крещения совершается в Свято-Ольгинском храме

          гарачай лініі для справак па пытаннях таінства хрышчэння (протаіерэй Уладзімір Пятручык)

          • velcom: +375 (29) 1446720 
          • мтс:      +375 (33)  3742880
          Таинство Крещения совершается в Свято-Ольгинском храме