Видео

Архіепіскап Арцемій — пропаведзь у Нядзелю 25-ю па Пяцідзясятніцы

8 снежня, Нядзеля 25-я пасля Пяцідзесятніцы, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пропаведзь. 

Урач-псіхатэрапеўт Вячаслаў Бараўскіх выступіў з лекцыяй “Псіхалогія сваркі” ў Пакроўскім саборы

1 лістапада 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна, па благаславенні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, лекцыю-размову правёў вядомы ўрач-псіхатэрапеўт, дырэктар праваслаўнага цэнтра медыка-сацыяльнай рэабілітацыі “Падзвіжнік”, аўтар метаду маральна-арыентаванай псіхатэрапіі Вячаслаў Уладзіміравіч Бараўскіх (г. Екацярынбург). Арганізатарам выступіў Праваслаўны клуб шматдзетных сем’яў “Адраджэнне”.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 20-я па Пяцідзесятніцы

3 лістапада 2019 года ў Нядзелю 20-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 18-я па Пяцідзесятніцы

20 кастрычніка 2019 года ў Нядзелю 18-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой (на позняй Боскай літургіі).

«Не имамы иныя помощи…», муз. Барыса Лядкоўскага

Да свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна запісаў відэа на малітоўны песнаспеў “Не имамы иныя помощи…”, муз. Барыса Лядкоўскага. Рэжысёр – протаіерэй Уладзімір Пятручык.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 17-я па Пяцідзесятніцы

13 кастрычніка 2019 года ў Нядзелю 17-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і духаўнік епархіі, протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 16-я па Пяцідзесятніцы

6 кастрычніка 2019 года ў Нядзелю 16-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і настаяцель храма, протаіерэй Георгій Рой (на позняй Боскай літургіі).

Святкаванне Узвіжання Крыжа Гасподняга. Пакроўскі сабор (2019)

Свята Узвіжання, прысвечанае Крыжу Хрыстову, выражае літургічны (набажэнскі) аспект ушанавання хрысціянамі Галгофскага Крыжа як зброі ўратавання чалавецтва. Назва ўказвае на ўрачыстае падняцце Крыжа ўверх (“узвіжанне”) пасля адшукання яго ў зямлі. Гэта адзінае двунадзясятае свята (г. зн. адно з дванаццаці найвялікшых святаў гадавога цыклу), гістарычнай асновай якога сталіся не толькі новазапаветныя падзеі, але і больш познія – з царкоўнай гісторыі.

(Абноўлена) Рэгенцкая канферэнцыя да 100-годдзя хору Пакроўскага сабора. Сюжэт службы навін сабора

19 верасня 2019 года святары, рэгенты і навукоўцы абмеркавалі «Актуальныя пытанні царкоўнага пеўчага мастацтва» на канферэнцыі прымеркаванай да 100-годдзя бесперапыннай гісторыі Архірэйскага хору Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 13-я па Пяцідзесятніцы

15 верасня 2019 года ў Нядзелю 13-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і іерэй Аляксей Саўко (на позняй Боскай літургіі).

Старонкі

Subscribe to RSS - Видео