Свята Узвіжання, прысвечанае Крыжу Хрыстову, выражае літургічны (набажэнскі) аспект ушанавання хрысціянамі Галгофскага Крыжа як зброі ўратавання чалавецтва. Назва ўказвае на ўрачыстае падняцце Крыжа ўверх (“узвіжанне”) пасля адшукання яго ў зямлі. Гэта адзінае двунадзясятае свята (г. зн. адно з дванаццаці найвялікшых святаў гадавога цыклу), гістарычнай асновай якога сталіся не толькі новазапаветныя падзеі, але і больш познія – з царкоўнай гісторыі.
Нараджэнне Маці Божай, што адзначалася шасцю днямі раней, – пярэдадзень таямніцы ўцялеснення Бога на зямлі, а Крыж абвяшчае пра Яго будучую ахвяру. Пагэтаму свята Крыжа таксама стаіць у пачатку царкоўнага года (14/27 верасня).
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ





















