Медиа

Працы клірыка Пакроўскага сабора сталі дыпламантамі ХVІІ-га Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно “Пакроў”

Па благаславенні Прадстаяцеля УПЦ Блажэннейшага мітрапаліта Ануфрыя з 7 па 10 кастрычніка 2019 года ў Кіеве прайшоў ХVІІ міжнародны фестываль праваслаўнага кіно “Пакроў”. Урачыстае адкрыццё адбылося ў кіеўскім “Доме кіно”. У гэтым годзе міжнародны фестываль быў прысвечаны сям’і і прайшоў пад дэвізам “Сям’я – малая Царква”. Сярод прац кінафестывалю былі фільмы, паказаныя клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэем Уладзімірам Пятручыкам: “Весела пра сумнае”, “Маўклівыя сведкі”, “Таінствы Царквы”.

“Пахвала Каложская” – фільм пра гісторыю шанаванай Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква, г. Гродна (ХІІ стагоддзе). Галоўным скарбам храма на працягу некалькіх стагоддзяў была Каложская ікона Прасвятой Багародзіцы, праз якую Маці Божая яўляла сваю апеку і заступніцтва ўсяму Гродзенскаму краю. Гэты святы абраз знаходзіўся ў самім храме і шанаваўся як цудатворны не толькі мясцовым насельніцтвам, але нават і далёка за межамі гэтага краю. У віхуры ваенных падзей пачатку ХХ стагоддзя, а следам за імі і рэвалюцыйнымі, разам з якімі пачаліся ганенні на царкву, ікона бясследна прапала… Гэты фільм пра гісторыю гэтай унікальнай іконы.

"Дежурный священник" и "Хлеб наш надзённы" - новые рубрики на ютубе Покровского собора

"Хлеб наш надзённы" - гэта каментары настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна на Святое Пісанне. Кніга Ёва. Вядучы - протаіерэй Георгій Рой.

"Дежурный священник" - еще один из тематических проектов канала www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно. Ответы и комментарии на популярные и актуальные вопросы дает протоиерей Владимир Петручик:

"Весела пра сумнае" — прэм'ера на ютубканале Пакроўскага сабора

"Весела пра сумнае" — новы праект на ютубканале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна. У межах гэтага праекта прапануецца стварэнне кароткаметражных фільмаў, якія ў форме вясёлых і смешных прытчаў будуць падымаць і раскрываць царкоўныя і грамадскія праблемы.

Праабражэнне Госпада. Пакроўскі сабор г. Гродна (2019)

19 жніўня 2019 года, Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна.  Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

"Знаёмства са Святым" - праграма пра паломніцтва да мошчаў свц. Ціхана Задонскага

З 20 па 23 чэрвеня 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка па маршруце Задонск—Дзіўнагор’е—Кастамарава. Для большасці паломнікаў гэта было знаёмства са свяціцелем Ціханам Задонскім, старажытнымі пячорнымі храмамі Дзіўнагор’я і Кастамарава.

"Духовные беседы" - Собор Всех Белорусских Святых

"Духовные беседы" - совместный проект Гродненской епархии и ТРВК "Гродно Плюс". В 16-м выпуске священник Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Владимир Петручик рассказывает о смысле праздника Собор Всех Белорусских Святых.

"Пакроўскі веснік" — браты праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" дзеляцца досведам цверазення

Другі выпуск праграмы "Пакроўскі веснік" на тэлеканале youtube Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прымеркаваны да дня святкавання ў гонар Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі дзеля іконы яе "Няўпіўная Чаша". Браты і сёстры праваслаўнага таварыства цвярозасці дзеляцца сваім досведам цверазення, а таксама досведам адносінаў да зароку цверазення.

 

Фільм "Маўклівыя сведкі" (гісторыя ікон навамучанікаў у Пакроўскім саборы)

У 2007 годзе, адмыслова да стогадовага юбілею храма, у цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна быў размешчаны рад новых іконаў навамучанікаў і вызнаўцаў, якія пацярпелі пакуты ў гады ганенняў ад багаборчай савецкай улады. Ідэя напісання такога іканаграфічнага раду належала высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.

Фільм “Маўклівы сведкі” распавядае пра тое, якая гісторыя напісання гэтых ікон.

Старонкі

Subscribe to RSS - Медиа