Свята-Барыса-Глебская Каложская царква, г. Гродна (ХІІ стагоддзе). Галоўным скарбам храма на працягу некалькіх стагоддзяў была Каложская ікона Прасвятой Багародзіцы, праз якую Маці Божая яўляла сваю апеку і заступніцтва ўсяму Гродзенскаму краю. Гэты святы абраз знаходзіўся ў самім храме і шанаваўся як цудатворны не толькі мясцовым насельніцтвам, але нават і далёка за межамі гэтага краю. У віхуры ваенных падзей пачатку ХХ стагоддзя, а следам за імі і рэвалюцыйнымі, разам з якімі пачаліся ганенні на царкву, ікона бясследна прапала… Гэты фільм пра гісторыю гэтай унікальнай іконы.
У Свята-Барыса-Глебскую царкву вярнулася гістарычная копія Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы.
Аўтар ідэі, рэжысёр – клірык Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір ПЯТРУЧЫК.






