"Духовные беседы" - совместный проект Гродненской епархии и ТРВК "Гродно Плюс". В этом выпуске священник Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Владимир Петручик рассказывает о смысле праздника Покров Пресвятой Владычицы нашей Богородицы. Приглашаем на Богослужения в кафедральный собор и "Пакроўскае свята" - 14 октября.
Па благаславенні Прадстаяцеля УПЦ Блажэннейшага мітрапаліта Ануфрыя з 7 па 10 кастрычніка 2019 года ў Кіеве прайшоў ХVІІ міжнародны фестываль праваслаўнага кіно “Пакроў”. Урачыстае адкрыццё адбылося ў кіеўскім “Доме кіно”. У гэтым годзе міжнародны фестываль быў прысвечаны сям’і і прайшоў пад дэвізам “Сям’я – малая Царква”. Сярод прац кінафестывалю былі фільмы, паказаныя клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэем Уладзімірам Пятручыкам: “Весела пра сумнае”, “Маўклівыя сведкі”, “Таінствы Царквы”.
"Весела пра сумнае" — новы праект на ютубканале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна. У межах гэтага праекта прапануецца стварэнне кароткаметражных фільмаў, якія ў форме вясёлых і смешных прытчаў будуць падымаць і раскрываць царкоўныя і грамадскія праблемы.
19 жніўня 2019 года, Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
З 20 па 23 чэрвеня 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка па маршруце Задонск—Дзіўнагор’е—Кастамарава. Для большасці паломнікаў гэта было знаёмства са свяціцелем Ціханам Задонскім, старажытнымі пячорнымі храмамі Дзіўнагор’я і Кастамарава.
"Духовные беседы" - совместный проект Гродненской епархии и ТРВК "Гродно Плюс". В 16-м выпуске священник Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Владимир Петручик рассказывает о смысле праздника Собор Всех Белорусских Святых.
Другі выпуск праграмы "Пакроўскі веснік" на тэлеканале youtube Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прымеркаваны да дня святкавання ў гонар Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі дзеля іконы яе "Няўпіўная Чаша". Браты і сёстры праваслаўнага таварыства цвярозасці дзеляцца сваім досведам цверазення, а таксама досведам адносінаў да зароку цверазення.
У 2007 годзе, адмыслова да стогадовага юбілею храма, у цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна быў размешчаны рад новых іконаў навамучанікаў і вызнаўцаў, якія пацярпелі пакуты ў гады ганенняў ад багаборчай савецкай улады. Ідэя напісання такога іканаграфічнага раду належала высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.
Фільм “Маўклівы сведкі” распавядае пра тое, якая гісторыя напісання гэтых ікон.