"Весела пра сумнае" — прэм'ера на ютубканале Пакроўскага сабора

"Весела пра сумнае" — новы праект на ютубканале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна. У межах гэтага праекта прапануецца стварэнне кароткаметражных фільмаў, якія ў форме вясёлых і смешных прытчаў будуць падымаць і раскрываць царкоўныя і грамадскія праблемы.

У першым фільме гэтага праекта падымаецца праблема царкоўных разводаў. На жаль, мы жывём у час глабальнага аскудзення любові, веры і цярпення, калі сямейныя каштоўнасці перастаюць успрымацца сучасным разбэшчаным чалавекам як абсалютная і недатыкальная святыня. Пра святасць шлюбу напісана шмат сур'ёзных кніг, але рэальнасць разводаў не абыходзіць бокам нават сем'і вернікаў. Пагэтаму гэты фільм — гэта спроба ў форме простай жартоўнай прытчы распавесці пра непарушнасць сямейных вузаў.

Аўтар праекта — клірык Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык.

Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно