Працы клірыка Пакроўскага сабора сталі дыпламантамі ХVІІ-га Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно “Пакроў”

Па благаславенні Прадстаяцеля УПЦ Блажэннейшага мітрапаліта Ануфрыя з 7 па 10 кастрычніка 2019 года ў Кіеве прайшоў ХVІІ міжнародны фестываль праваслаўнага кіно “Пакроў”. Урачыстае адкрыццё адбылося ў кіеўскім “Доме кіно”. У гэтым годзе міжнародны фестываль быў прысвечаны сям’і і прайшоў пад дэвізам “Сям’я – малая Царква”. Сярод прац кінафестывалю былі фільмы, паказаныя клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэем Уладзімірам Пятручыкам: “Весела пра сумнае”, “Маўклівыя сведкі”, “Таінствы Царквы”.

У афіцыйным адкрыцці прынялі ўдзел прэзідэнт фестывалю, народны дэпутат Украіны Андрэй Дзяркач, кіраўнік праекта і кіраўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі УПЦ архіепіскап Іона (Чарапанаў), кіраўнікі дабрачыннага фонду “Пакроў”, ганаровыя госці ды іншыя партнёры фестывалю. На галоўныя прызы Фестывалю прэтэндавала 68 фільмаў з Украіны, Беларусі, Грузіі, Македоніі, Арменіі, Азербайджана, Літвы, Канады, Польшчы, Сербіі і Расіі ў намінацыях анімацыйнага, кароткаметражнага, дакументальнага і поўнаметражнага ігравога кіно.

У выніку галасавання журы прысудзіла наступныя ўзнагароды:

 

Протаіерэй Уладзімір Пятручык

Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно