(Абноўлена) Рэгенцкая канферэнцыя да 100-годдзя хору Пакроўскага сабора. Сюжэт службы навін сабора

19 верасня 2019 года святары, рэгенты і навукоўцы абмеркавалі «Актуальныя пытанні царкоўнага пеўчага мастацтва» на канферэнцыі прымеркаванай да 100-годдзя бесперапыннай гісторыі Архірэйскага хору Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна.

З дакладамі выступілі:

1)доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Л.А. Густова-Рунцо: “Разнастайнасць выканальніцкіх стыляў сучаснай праваслаўнай пеўчай практыкі: густаўшчына ці гістарычная неабходнасць”;

2)прафесар кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: доктар мастацтвазнаўства, дацэнт М.В. Шыманскі: "Значэнне музычнага элемента ў богаслужэбных спевах":

3)кандыдат багаслоўя протадыякан Павел Бубноў: “Багаслоўе ў гуках: роздумы пра царкоўныя спевы і служэнне”:

4)аспірант кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін МінДА К.Л. Карманаў: “Царкоўная музыка як экзэгетычны інструмент на прыкладзе твора дыякана Сергія Трубачова “Братие, сие да мудрствуется в вас” (Флп. 2:5—11)”:

Навіны жыцця сабора глядзіце на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА, Георгій ШАРАЙ