
7 студзеня 2021 года нядзельная школа Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна правяла Калядны кірмаш. Вырабы з тканіны, дрэва, каменя і іншых розных матэрыялаў, якія ў выніку творчых намаганняў дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуляў ператварыліся ў тэматычныя падарункі, можна было набыць, каб пацешыць родных і блізкіх.