7 студзеня 2021 года нядзельная школа Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна правяла Калядны кірмаш. Вырабы з тканіны, дрэва, каменя і іншых розных матэрыялаў, якія ў выніку творчых намаганняў дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуляў ператварыліся ў тэматычныя падарункі, можна было набыць, каб пацешыць родных і блізкіх.
Святочную Боскую літургію ў Светлы дзень Раства Хрыстова ў Свята-Вольгінскай царкве здзейсніў духоўнік прыходскай школы сабора протаіерэй Уладзімір Петручик.
Богаслужбовыя спевы выканаў маладзёжны хор пад кіраўніцтвам матухны Лізаветы.
З Нараджэннем Хрыстовым!
Мікалай БАЙДА





















