Калядныя святы ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

11 і 12 студзеня ў нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся розныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Хрыстовага Нараджэння.

Вечарам 11 студзеня дарослыя дзеці, 6-7 клас нядзельнай школы (ці малодшае брацтва) і дзіцячы хор разам з бацькамі і выкладчыкамі сабраліся на святочны вечар-канцэрт у харавым класе паломніцкага цэнтра.

Нядзельным ранкам, пасля літургіі ў Вольгінскім храме, у актавай зале прайшоў “масавы” калядны ранішнік з песнямі, танцамі і падарункамі ад “Дзеда Мароза”.

А вечарам, квэст-гульня і пікнік на адкрытым паветры сабралі не толькі выхаванцаў і выкладчыцкі састаў, але і бацькоў, якія прынялі непасрэдны ўдзел у арганізацыі свята.

Пасля праходжання розных заданняў усе сабраліся каля елкі на гарачы і салодкі пачастунак.

Асабліва яркім момантам стала паказальнае выступленне сапраўднага каваля.

Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ