Сямейны майстар-клас па вырабе карцін арганізавалі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

11-12 кастрычніка 2019 года прайшла першая сямейная сустрэча ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, прысвечаная наступнаму прастольнаму свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Сустрэча была арганізавана па благаславенні настаяцеля протаіерэя Георгія Роя і прадстаўляла сабой майстар-клас па вырабе карціны з шэрсці пад кіраўніцтвам выкладчыка нядзельнай школы Алены Макарэвіч і дырэктара нядзельнай школы Юліі Барадзінчык.

У пятніцу ўдзельнічалі сем’і з дзеткамі-дашкольнікамі, што наведваюць цэнтр дашкольнай адукацыі “Зярняткі”, у суботу – сем’і вучняў нядзельнай школы.

Усяго майстар-клас наведала 42 сям’і, гэта больш за 120 чалавек, якія ўнеслі з сабой часцінку цеплыні і радасці, а таксама, канечне, зробленую сваімі рукамі карціну з шэрсці.

Спадзяёмся, што сямейныя сустрэчы перарастуць у добрую традыцыю і будуць спрыяць згуртаванню нашай вялікай сям’і.

Алена МАКАРЭВІЧ, Юлія БАРАДЗІНЧЫК, Мікалай БАЙДА​