22 верасня 2019 года пасля літургіі ў Свята-Вольгінскім храме для вучняў нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора пачаўся першы навучальны дзень. На ўрачыстай лінейцы дзяцей павітаў духаўнік школы іерэй Аляксій Саўко.
Матушка Юлія Барадзінчык, як новы дырэктар школы, падзякавала ад імя калектыву і бацькоў сваю папярэдніцу Дар’ю Санюкевіч за працу і ўклад у развіццё і структурызацыю навучальнага працэсу.
Пасля інтэрактыўных гульняў і знаёмства з першакласнікамі ўсе адправіліся па класах падмацавацца і пагаварыць.
ППадрабязнасці пра жыццё прыходскай школы чытайце ў тэматычным раздзеле сайта Нядзельная школа
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ, пераклад: Дзмітрый ДАЎГАПОЛІК


























