Падчас вясновых канікул для выхаванцаў прыходскай школы Пакроўскага сабора правялі майстар-класы па рукадзеллі

У Нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы функцыянуе гурток “Чароўная скарбонка”. На канікулах дзеці не сядзелі склаўшы рукі, а пачалі падрыхтоўку да Пасхі. У межах гуртка было праведзена 3 майстар-класы.

На першым занятку самыя маленькія выхаванцы разам з мамамі рупліва наразалі ніткі, каталі кружочкі з сінцепону, валялі іх у клеі ПВА, старанна прыклейвалі вочкі і клювікі. І вось перад намі паявіліся маленькія жоўтыя кураняты, зробленыя з любоўю і цеплынёй.

Другі майстар-клас быў прывечаны фетра-творчасці. Дзеці вельмі стараліся, самі спраўляліся з іголкай і ніткамі. Лісты фетру ажылі і сталі прыгожымі велікоднымі яйкамі!

У апошні дзень канікулаў доўга і шмат працавалі, каб атрымаць карункавыя формы. Вельмі складана было “ўтаймаваць” паветраныя шарыкі, клей і ніткі, але нашы “пчолкі” не спалохаліся складанасцяў і вырашылі зрабіць усё ў двайным экзэмпляры. Канчатковы вынік будзе толькі перад Пасхай, калі ўсе прадукты творчасці злучым у адной кампазіцыі.

У канцы заняткаў за чаяваннем абмяркоўвалі планы на будучыню, кнігі, успаміналі ўрокі Нядзельнай школы і дзяліліся сваім досведам Вялікага посту.

Таццяна РЫЖКОВА