Святар Пакроўскага сабора анансаваў прэзентацыю зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ»

Іерэй Павел Каспяровіч

25 студзеня 2017 года клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна іерэй Павел Каспяровіч падчас сустрэчы ў арт-галерэі Крыга прадстаўнікоў абласной арганізацыі "Саюза беларускіх пісьменнікаў" анансаваў прэзентацыю зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ». Падрабязнае знаемства з выданнем адбудзецца падчас вечарыны духоўнай паэзіі 7 лютага 2017 года. Сардэчна запрашаем: пачатак у 18:00, актавая зала Гродзенскага кафедральнага сабора (вул. Акадэмічная, 2).

У кнігу ўвайшлі вершы адзінаццаці паэтаў – удзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія толькі робяць першыя крокі ў прафесійнае мастацтва. Усе яны прымуць актыўны ўдзел у прэзентацыі – пачытаюць вершы, распавядуць пра сваю творчасць, адкажуць на чытацкія пытанні і, вядома, правядуць аўтограф-сесію.

Аўтары паэтычнага зборніка:

  • Вольга Агапонава – паэтка, празаік, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
  • Алена Бабіч – паэтка, журналістка, дызайнер, галоўны рэдактар праваслаўнага моладзевага часопіса “Пакаленне”.
  • Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Голуб Юрка – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра.
  • Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Андрэй Мельнікаў – паэт, бард.
  • Аліна Паўлоўская – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Галіна Самойла – паэтка.
  • Вікторыя Смолка – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Мікалай БАЙДА

Іерэй Павел Каспяровіч
Іерэй Павел Каспяровіч
Каложскі Дабравест