У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна быў падрыхтаваны фільм-дапаможнік пра сэнс і змест таінства хрышчэння. Фільм прызначаны для выкарыстання пры правядзенні падрыхтоўчых катэхізічных размоў для людзей, якія рыхтуюцца прыняць таінства Хрышчэння і для хросных бацькоў.
На дадзены момант працягваецца праект стварэння цыклу тэматычных фільмаў, прысвечаных усім царкоўным таінствам. Відэапраект прапануе раскрыццё гісторыі сэнсу і зместу таінстваў Царквы ў нагляднай і даступнай для разумення сучасным чалавекам форме.
Аўтар ідэі – святар Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык.







