Рождественское послание
архиепископа Гродненского и Волковысского Антония
пастырям, диаконам и всем верным чадам
Гродненской епархии Белорусской Православной Церкви
Всечестные отцы, дорогие братья и сестры!
Сердечно поздравляю вас с Рождеством Господа нашего Иисуса Христа и Новолетием!
Христос родился — Бог воплотился!
В центре нашего торжества — образ Семьи, Святого Семейства. И это имеет глубочайшее значение: всё самое великое и самое прекрасное рождается в семье, жизнь которой устроена по разуму и любви. Настолько драгоценна семья в очах Бога, что Он Сам избрал семью для Своего воплощения от Пречистой Девы!
Рождение ребенка дарит счастье двум людям — родителям. А Христос пришел на землю, чтобы сделать счастливым всё человечество! Его миссия — не судить мир, но спасти мир (Ин. 12:47). Он пожертвует Собой, чтобы освободить людей из адова плена, Он сразится с самой смертью, взойдя на Голгофу, и выйдет из этого поединка Победителем.
Сколько людей на протяжении тысячелетий безуспешно пытались «стать богами», получить разными способами некие мистические знания и сверхъестественные силы! Наши общие предки, Адам и Ева, пали, поверив лживому обещанию змия: вы будете, как боги (Быт. 3:5). И вот свершается непостижимое: Сам Бог становится человеком! Ничего подобного никогда не происходило в истории! По слову преподобного Иустина Челийского, «если дотоле сотворение мира из ничего было самым большим чудом — воплощение Бога в человека, несомненно, превзошло его своей чудесностью».
Бог стал одним из нас. Хрупким Младенцем, рожденным в бедной семье, Он сошел в юдоль страданий, где Его мог ждать только Крест. Митрополит Антоний Сурожский объясняет, почему Господь сделал этот потрясающий шаг навстречу людям: «Он сроднился — через Свою любовь, через Свое понимание, через Свое прощение и милосердие — Он сроднился и с теми, которых другие от себя отталкивали, потому что те были грешниками. Он пришел не праведных, Он пришел грешников возлюбить и взыскать. Он пришел для того, чтобы ни один человек, который потерял к себе самому уважение, не мог подумать, что Бог потерял уважение к нему, что больше Бог в нем не видит кого-то достойного Своей любви».
Сквозь века Христос идет к нам, далеко не святым, самым обычным, смертным и грешным, чтобы взять на Себя наши немощи и понести наши болезни (см. Ис. 53:4, Мф. 8:17). Предание гласит, что однажды, находясь в Вифлееме у яслей Спасителя, блаженный Иероним Стридонский молитвенно вопросил Сына Божия: «Господи, что я могу подарить Тебе в честь Твоего Рождества?» Христос ответил: «И небо Мое, и земля Моя, Я ни в чём не нуждаюсь, а если есть у тебя что отдать — отдай это ближним своим». Иероним настаивал: «О ближних я позабочусь, но мне хотелось бы сделать что-то именно для Тебя». Тогда Богочеловек сказал: «Если в самом деле хочешь, то отдай Мне свои грехи и свою искалеченную совесть. Я возьму их на Свои плечи».
Вот она — удивительная тайна Божьего милосердия! Господь просит нас отдать Ему наши грехи, недостатки, несовершенства, всё то, за что нам стыдно и больно. Забрав худшее, Он отдает нам лучшее — Самого Себя. Как говорил один европейский писатель ХХ столетия, «у каждого человека в душе пустота размером с Бога, и каждый заполняет ее как может». Когда человека наполняет Собой Христос, пустота исчезает, а на ее месте появляются осмысленность и гармония.
Со Христом мы из чужих друг другу людей преображаемся в родных и близких, в одну семью. Имя этой семьи — Церковь. И сейчас у нас семейный праздник — Рождество Богомладенца. Добрыми делами отметим святые рождественские дни, и пусть Вифлеемская звезда укажет нам путь туда, где больше всего нужна наша деятельная любовь!
Са святам, родные!
С любовью о Христе Родившемся
+ Антоний,
архиепископ Гродненский и Волковысский
Рождество Христово 2022 г., град Гродно
Пасланне да Нараджэння Хрыстовага
архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага АНТОНІЯ
пастырам, дыяканам і ўсім верным дзецям
Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Пачэсныя айцы, дарагія браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Госпада нашага Іісуса Хрыста і Навалеццем!
Хрыстос нарадзіўся — Бог уцялесніўся!
У цэнтры нашай урачыстасці — вобраз Святой Сям’і. І гэта мае найглыбейшае значэнне: усё самае вялікае і самае прыгожае нараджаецца ў сям’і, жыццё якой уладкавана па розуме і любові. Настолькі каштоўная сям’я ў вачах Бога, што Ён Сам выбраў сям’ю для Свайго ўцялеснення ад Прачыстай Дзевы!
Нараджэнне дзіцяці дорыць шчасце двум людзям — бацькам. А Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб зрабіць шчаслівым усё чалавецтва! Яго місія — не судзіць свет, а спасці свет (Ін. 12:47). Ён ахвяруе Сабой, каб вызваліць людзей з пякельнага палону, Ён уступіць у бой з самой смерцю, узыдучы на Галгофу, і выйдзе з гэтага паядынку Пераможцам.
Колькі людзей на працягу тысячагоддзяў марна спрабавалі “стаць багамі”, атрымаць рознымі спосабамі нейкія містычныя веды і звышнатуральныя сілы! Нашы агульныя продкі, Адам і Ева, палі, паверыўшы ілжываму абяцанню змея: вы будзеце, як багі (Быц. 3:5). І вось адбываецца неспасціжнае: Сам Бог робіцца чалавекам! Нічога падобнага ніколі не здаралася ў гісторыі! Паводле слова прападобнага Юстына Чэлійскага, “калі дагэтуль стварэнне свету з нічога было найвялікшым цудам — уцялесненне Бога ў чалавека, без сумневу, перавысіла яго сваёй цудоўнасцю”.
Бог стаў адным з нас. Кволым Немаўляткам, народжаным у беднай сям’і, Ён сышоў у месца пакут, дзе Яго мог чакаць толькі Крыж. Мітрапаліт Антоній Суражскі тлумачыць, чаму Гасподзь зрабіў гэты надзвычайны крок насустрач людзям: “Ён парадніўся — праз Сваю любоў, праз Сваё разуменне, праз Сваё прабачэнне і міласэрнасць — Ён парадніўся і з тымі, якіх іншыя ад сябе адштурхоўвалі, таму што тыя былі грэшнікамі. Ён прыйшоў не праведных, Ён прыйшоў грэшнікаў палюбіць і ўратаваць. Ён прыйшоў для таго, каб ніводны чалавек, які згубіў да самога сябе павагу, не мог падумаць, што Бог згубіў павагу да яго, што больш Бог у ім не бачыць кагосьці вартага Сваёй любові”.
Скрозь вякі Хрыстос ідзе да нас, зусім не святых, самых звычайных, смяротных і грэшных, каб узяць на Сябе нашы немачы і хваробы нашы панесці (гл. Іс. 53:4, Мф. 8:17). Паданне кажа, што аднойчы, знаходзячыся ў Віфлееме ля ясляў Збаўцы, блажэнны Іеранім Стрыдонскі малітоўна спытаў Сына Божага: “Госпадзі, што я магу падарыць Табе ў гонар Твайго Нараджэння?” Хрыстос адказаў: “І неба Маё, і зямля Мая, Я ні ў чым не маю патрэбы, а калі ёсць у цябе што аддаць — аддасі тое бліжнім сваім”. Іеранім настойваў: “Пра бліжніх я паклапачуся, але мне хацелася б зрабіць штосьці менавіта для Цябе”. Тады Богачалавек сказаў: “Калі сапраўды хочаш, то аддай Мне свае грахі і сваё пакалечанае сумленне. Я вазьму іх на Свае плечы”.
Вось яна — дзівосная таямніца Божай міласэрнасці! Гасподзь просіць нас аддаць Яму нашы грахі, недахопы, недасканаласці, усё тое, за што нам сорамна і балюча. Забраўшы горшае, Ён аддае нам лепшае — Самога Сябе. Як казаў адзін еўрапейскі пісьменнік ХХ стагоддзя, “у кожнага чалавека ў душы пустэча памерам з Бога, і кожны запаўняе яе як можа”. Калі чалавека напаўняе Сабою Хрыстос, пустэча знікае, а на яе месцы з’яўляюцца асэнсаванасць і гармонія.
З Хрыстом мы з чужых адзін аднаму людзей ператвараемся ў родных і блізкіх, у адну сям’ю. Імя гэтай сям’і — Царква. І зараз у нас сямейнае свята — Нараджэнне Богадзіцяці. Добрымі справамі адзначым святыя калядныя дні, і няхай Віфлеемская зорка пакажа нам шлях туды, дзе больш за ўсё патрэбная наша дзейная любоў!
Са святам, родныя!
З любоўю ў Хрысце Народжаным
+ Антоній,
архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі
Нараджэнне Хрыстова 2022 г., горад Гродна