У дзень 130-годдзя са дня народзін Максіма Багдановіча клірык Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта

... Ўсё лятуць і лятуць тыя коні...

Па благслаўленню кіруючага архіерэя 9 снежня на магіле маці Максіма Багдановіча з нагоды 130-годдзя паэта гучалі словы малітвы і шчырых вершаў . Нягледзячы на мароз, да клірыкаў Пакроўскага кафедральнага сабора іерэя Паўла Каспяровіча і дыякана Барыса Барадзінчыка далучыліся прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы, дзяржаўнага музея Максіма Багдановіча, простыя вернікі і выпадковыя гараджане. 

У ходзе імправізаванай размовы прысутныя падзяліліся сваім бачаннем ролі Максіма Багдановіча ў нацыянальнай культуры, узгадалі архіўныя ўспаміны бацькі паэта пра дзяцінства сына і абмеркавалі ролю безадказнага кахання ў творчасці паэта.