Сёстры сястрынства Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна імя св. Юльяніі Альшанскай 4-5 чэрвеня 2021 года ажыццявілі паломніцкую паездку ў Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр з магчымасцю папрацаваць там у славу Божую.
Чалавек падобны да галінцы, якая дала новы парастак на целе дрэва, званага Радзімай. І як галінка не можа жыць па-за дрэвам, так і чалавек не можа паўнавартасна жыць і прыносіць духоўны плён і сапраўдную карысць грамадству, калі зрачэцца сваёй Айчыны, ад запаветаў сваіх богалюбівых продкаў.
Праца на карысць іншых - гэта сумленная і добрая праца ў любой сферы чалавечай дзейнасці, калі чалавек працуе не толькі дзеля грошай, але і дзеля таго, каб яго праца прыносіла карысць іншым людзям. Аднак нельга цалкам аддавацца працы, не пакідаючы часу для малітвы, духоўнага чытання і наведвання царквы. Праца сам па сабе, без духоўнай накіраванасці, не можа служыць выратаванню чалавечай душы. Сёстры сястрынства Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна імя св. Юльяніі Альшанскай і пасля асноўнай працы працягваюць добраахвотна працаваць, несучы паслушэнства ў храме, арганізоўваючы сацыяльную дапамогу прыходу, людзям якія жывуць у нястачы .
Пасля прац праведных добра духоўна абнавіцца ў далёкай дарозе да святыняў. Па благаславенню настаяцеля і духоўніка сястрынства Пакроўскага сабора, пад кіраўніцтвам старэйшай сястры Ірыны Гез паломніцкая паездка адбылася 4-5 чэрвеня 2021 года.
Па дарозе з мэтай глыбокай пашаны і малітвы ў святых мошчаў схимонахини Манефы, сёстры наведалі Свята-Петрапаўлаўскі сабор г. Гомеля.
«Хрыстос Уваскрос!», - радасна ўсклікнулі мы, прыехаўшы ў Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр - месца, якое мае сакральнае значэнне для хрысціянскай веры. Тут знаходзяцца нятленныя мошчы Іаана Кармянскага, крыж і Евангелле з пахавання святога праведнага, іншыя святыні.
Ўрачыстасці ў дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага прайшлі яшчэ 31 мая. Але ўзнёслы настрой у манастыры захоўваецца, як мы зразумелі, надоўга. Да яго мы радасна далучыліся, да таго ж сёстры ўжо здымалі ўпрыгажэнні з кветак з ракі прападобнага і дзяліліся імі з паломнікамі.
Айцец Іаан быў просты вясковы пастыр з беларускай глыбінкі, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню Богу і бліжнім, да сённяшняга дня ен не пакідае тых, хто з малітвай і верай звяртаецца да яго за дапамогай: «О преславный угодниче Божий, святый праведный отче наш Иоанне! Ныне припадая к раце с цельбоносными мощами твоими, из глубины души тебе зовем, о святче Божий, не отрини нас, сирых и убогих, во гресех рожденных и плод достойный покаяния не принесших».
Боскую літургію ў Тыдзень 6-ю па Вялікадні, аб сляпым, урачыста служыў архімандрыт Варсанофій. Мы прычасціліся і прынялі ўдзел у вадасвятным набажэнстве з акафістам свята Вялікадня. У падарунак сваім блізкім набылі ў манастыры іконы, хустачкі і рукавічкі, асвячоныя на мошчы прападобнага, тэкст акафіста.
Усім у суботні дзень дадзены былі паслушэнства і ў трапезнай, і ў агародзе, і ў цяпліцы. Вельмі радаваліся манашкі нашай дапамозе. Пасля усяночнага чування мы яшчэ прасіліся «на агарод» :)), ды матушка-ігумення ня блаславіла наша імкненне, бо ужо наступіў новы, нядзельны, царкоўны дзень.
Наведванне святых месцаў ніколі не надакучае.А наведванне Тураўскіх святынь і сустрэчы з мясцовымі «знакамітасцямі» далі нам яшчэ дапамогу цялесную.
Пілігрымка спрыяе яднанню Царквы, змацоўвае яе нябачнымі путамі наймоцнай духоўных сувязяў. Можна сказаць, сувязі Гродна з Кармой і Туравам пасля доўгага расстання намі зноў адноўлены!
Кажуць, здольнасць да паломніцтва ў сучасным свеце звязана са станам нашай веры, а вера робіць магчымай сустрэчу з Богам. Як сцвярджаюць сестры сястрынства імя св. Юльяніі Альшанскай, калі такая сустрэча адбылася - наша паломніцтва збылося!
Сястра Людміла КІЎЛЮК















