18 красавіка 2021 у рамках курса вывучэння праваслаўных святынь Беларусі 5 "А" клас нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна наведаў храм Сабора Усіх Беларускіх Святых. Дзеці прынялі ўдзел у Літургіі, паспавядалісь і прычасцілісь. Пасля службы была праведзена экскурсія па верхнім і ніжнім храмам комплексу. Навучэнцы наведалі клірас, падняліся на званіцу і нават змаглі паспрабаваць сябе ў ролі званароў.
У ніжнім храме асабліва ўразілі ўсіх абраз Божай Маці і купель. Пасля экскурсіі рабят гасцінна сустрэлі выкладчыкі і навучэнцы прыходскай нядзельнай школы. Такія пазакласныя мерапрыемствы заўсёды пакідаюць незгладжальнае ўражанне ў душах дзяцей.











