Выхаванцы нядзельнай школы Пакроўскага сабора здзейснілі паломніцтва ў Жыровічы

З 29 да 30 студзеня 2021 года адбылася паломніцкая паездка 6-га класа нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна. Разам з дзецьмі мы наведалі духоўны цэнтр Беларусі - Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр. Моладзь з нашага класа магла сябе на дзень адчуць семінарыстамі.

30.01 на літургіі ўсе Прычасціліся. Таксама была праведзена экскурсія па манастыры, семінарыі і адбылася гутарка з інспектарам Мінскай духоўнай семінарыі іераманахам Агафангелам, якому асобная падзяка за цёплы прыём.

Гэта паездка запомніцца ўсім надоўга.

Аляксандр СЕГЕНЬ