У дзень памяці іконы Прасвятой Багародзіцы “Казанская” пропаведзь у Пакроўскім саборы прамовіў іерэй Андрэй Наздрын. Айцец Аляксандр Наздрын прымаў віншаванні з Днём Ангела

4 лістапала 2019 года ў дзень ушанавання Маці Божай дзеля Казанскай Яе іконы Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын. Духаўніку епархіі саслужылі настаяцель, духавенства храма і сыны: айцы Андрэй і Цімафей Наздрыны.

Перад пачаткам удзячнага малебну перад Казанскай іконай Маці Божай айцец Георгій павіншаваў з Днём Ангела мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Наздрына і ўручыў памятны падарунак.

Супрацоўнікі, сястрыцтва і прыхаджане таксам выказалі добрыя пажаданні дарагому бацюшку.

Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ​