4 лістапала 2019 года ў дзень ушанавання Маці Божай дзеля Казанскай Яе іконы Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын. Духаўніку епархіі саслужылі настаяцель, духавенства храма і сыны: айцы Андрэй і Цімафей Наздрыны.
Перад пачаткам удзячнага малебну перад Казанскай іконай Маці Божай айцец Георгій павіншаваў з Днём Ангела мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Наздрына і ўручыў памятны падарунак.
Супрацоўнікі, сястрыцтва і прыхаджане таксам выказалі добрыя пажаданні дарагому бацюшку.
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ























