26 верасня 2018 года, напярэдадні свята Уздвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Уладзімір Петручик, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Аляксей Саўко, іерэй Віталій Латышаў, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.
Богаслужбовыя спевы выканаў Архірэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шепелевай.
Мікалай БАЙДА















