Маладзёжнае брацтва Пакроўскага сабора рыхтуецца да Вербнай нядзелі

Свята-Сафійскае маладзёжнае брацтва Пакроўскага сабора горада Гродна актыўна рыхтуецца да свята Увахода Гасподняга ў Ерусалім (Вербная нядзеля, Вербніца). Некалькі дзён запар братчыкі выязджалі за горад для нарэзкі вярбы. Кожны вечар з панядзелка па сераду маладыя людзі ўпрыгожвалі сімвалічныя вербачкі.

З0 сакавіка 2018 года брацтва наведалі насельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ленінскага раёна горада Гродна. Гэтая сустрэча напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Ерусалім стала ўжо добрай традыцыяй.

Падчас размовы кіраўнік братэрства іерэй Аляксей Саўко нагадаў пра гісторыю свята і сэнс асвячэння вербачкі. Далей госьці разам з братчыкамі ўпрыгожылі вербачкі, якія будуць раздавацца прыхыжынам сабора ў дзень свята. Наступную сустрэчу маладыя людзі запланавалі правесці на Велікоднай нядзелі.

Хлопцы і дзяўчаты з інтузіязмам і вялікай стараннасцю ўзяліся за такую адказную для іх працу, якую яны робяць на славу Божую, бо сродкі ад ахвяраванняў за вярбу пойдуць на развіццё і патрэбы братэрства.

Запрашаем на святочныя богаслуженні ў Пакроўскі сабор.

Іерэй Аляксей Саўко