Новости

Нядзельныя пропаведзі. Нядзеля 2-я Вялікага посту, свяціцеля Рыгора Паламы

28 сакавіка 2021 года ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, свяціцеля Рыгора Паламы, пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

Святитель Николай Сербский. Неделя вторая Великого поста. Евангелие об исцелении расслабленного

Мк. 2:1–12 (7 зач.).

В прошлый день недельный мы слышали евангельское зачало о чудотворном действии великого и могущественного присутствия Христова. Нафанаил, усомнившийся в словах апостола Филиппа, что явился в мир долгожданный Мессия в лице Иисуса из Назарета, – тот самый Нафанаил, как только оказался в присутствии Самого Господа, тут же признал и исповедал Его Сыном Божиим и Царем Израилевым. А сегодняшний отрывок из Евангелия говорит о величайшем старании и трудах истинно верующих людей, приложенных ими, дабы оказаться в присутствии Господа Иисуса Христа.

Дабрачынны Вялікапосны канцэрт правялі ў Пакроўскім саборы

21 сакавіка 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна працягнулі традыцыю вялікапосных канцэртаў. Асаблівасцю гэтага года стала выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Міхайлаўны Бадзяка, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання. У выкананні калектыву ўпершыню прагучала Боская літургія кампазітара протаіерэя Андрэя Бандарэнка. У якасці аднаго з салістаў выступіў клірык Пакроўскага сабора протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.

У нядзельнай школе адзначылі поспехі дзіцячага хору на міжнародных конкурсах

21 сакавіка 2021, пасля заканчэння літургіі ў Свята-Вольгінскам храме Пакроўскага сабора духаўнік нядзельнай школы протаіерэй Уладзімір Пятручык ўрачыста павіншаваў калектыў дзіцячага хору прыходскай школы, уручыў дыпломы за ўдзел у міжнародных конкурсах. Асобна айцец Уладзімір падзякаваў за старанную працу кіраўніцу калектыву Лізавету Айкян і канцэртмесцера Святлану Пятляк.

Пятніца 1-га тыдня. Літургія Ранейасвячоных Дароў і асвячэнне коліва ў Пакроўскім саборы

19 сакавіка 2021 года, у пятніцу 1-га тыдня Вялікага посту настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна ў саслужэнні духавенства храма здзейснілі Боскую літургію Ранейасвячоных Дароў. Па заамвоннай малітве клірыкі і прыхаджане сабора ўшанавалі памяць святога велікамучаніка Федара Цірана і быў здзейснены чын благаслаўлення коліва. У завяршэнні Набажэнства айцец Георгій павіншаваў прычасьнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падзякаваў за сумесную малітву ў першыя дні Вялікага посту.

Дзіцячы хор Пакроўскага сабора стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Рождественская песнь" (Масква)

У лютым 2021 дзіцячы хор "Саборныя Верабейкі" нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна пад кіраваннем рэгента Лізаветы Айкян стаў уладальнікам звання Лаўрэата II і III ступеняў XXII Маскоўскага міжнароднага конкурсу на лепшае выкананне духоўнай музыкі «Рождественская песнь». Завочна ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 200 калектываў розных узроставых катэгорый з Расіі і іншых краін.

Архіепіскап Арцемій узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння ў Пакроўскім саборы

10 сакавіка 2019 года ў Нядзелю сырапусную архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Па заканчэнні вячэрні быў здзейснены чын прабачэння.

Нядзельныя пропаведзі. Адамава выгнанне. Даравальная нядзеля

14 сакавіка ў Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання, пропаведзь у Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна вымавіў іерэй Міхаіл Перац.

Дзiцячы хор Пакроўскага сабора атрымаў дыплом за ўдзел у канцэрце ў рамках фестывалю "Гайнаўскiя сустрэчы з праваслаўнай калядой"

7 студзеня 2021 года дзiцячы хор "Саборныя Верабейкі" пад кіраўніцтвам матухны Лізаветы Айкян прыняў удзел у канцэрце ў рамках фестывалю "Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядой 2021". Конкурс, які праходзіць ужо больш за 20 гадоў, пачынаючы з 1998 года прайшоў у онлайн варыянце ў сетцы ютуб, але дыплом за ўдзел калектыў атрымаў у рэальнасці. Узнагарода дайшла да калектыву толькі сакавіку.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости