21 сакавіка 2021, пасля заканчэння літургіі ў Свята-Вольгінскам храме Пакроўскага сабора духаўнік нядзельнай школы протаіерэй Уладзімір Пятручык ўрачыста павіншаваў калектыў дзіцячага хору прыходскай школы, уручыў дыпломы за ўдзел у міжнародных конкурсах. Асобна айцец Уладзімір падзякаваў за старанную працу кіраўніцу калектыву Лізавету Айкян і канцэртмесцера Святлану Пятляк.
У лютым 2021 дзіцячы хор "Саборныя Верабейкі" нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна пад кіраваннем рэгента Лізаветы Айкян стаў уладальнікам звання Лаўрэата II і III ступеняў XXII Маскоўскага міжнароднага конкурсу на лепшае выкананне духоўнай музыкі «Рождественская песнь». 7 студзеня 2021 года дзiцячы хор "Саборныя Верабейкі" пад кіраўніцтвам матухны Лізаветы Айкян прыняў удзел у канцэрце ў рамках фестывалю "Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядой 2021".
Микалай БАЙДА