Пачатак Успенскага паста, дзень памяці Вынясення Пачэсных Дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Відэа

13 жніўня 2019 года, у дзень памяці Вынясення Пачэсных Дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподняга і мучанікаў Макавейскіх, вячэрнюю славаслоўную службу, вынас Крыжа і чын пакланення ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужыў духаўнік Гродзенскай епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка.

Ушанаванне Пачэсных Дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподняга было ўстаноўлена ў Канстанцінопалі ў ХІ стагоддзі, і ўжо да ХІІ-ХІІІ стагоддзяў замацавалася ва ўсіх Праваслаўных цэрквах свету.

Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятаПакроўскісаборГродна.

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ