10 верасня, напярэдадні свята Усячэння главы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, усяночнае трыванне ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна здзейсніў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: настаяцель сабора, сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Лабынько і клірыкі храма.
Дыяканскі чын ўзначаліў протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
09/10/2021 - 21:20


























