Напярэдадні Нядзелі 11-й па Пяцідзесятніцы Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

4 верасня, напярэдадні Нядзелі 11-й па Пяцідзесятніцы, усяночнае трыванне ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна здзейсніў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: настаяцель сабора, сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Лабынько і клірыкі храма.

Дыяканскі чын ўзначаліў протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.

Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.