27 жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна здзейсніў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора, сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Лабынько і клірыкі храма.
Дыяканскі чын ўзначаліў дыякан Барыс Барадзінчык.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.








































