Напярэдадні Нядзелі 8-й па Пяцідзесятніцы Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

14 жніўня 2021, напярэдадні Нядзелі 8-й па Пяцідзесятніцы, блж. Васіля, Хрыста дзеля юродзівага, Маскоўскага цудатворца (1557), усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель сабора, сакратар епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Павал Касьпяровіч, іерэй Яўген Велісейчык. Дыяканскі чын ўзначаліў дыякан Барыс Барадзінчык.

Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.