1 жніўня 2021, напярэдадні дня памяці прарока Ільлі, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духоўнік Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель сабора, сакратар епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Павал Касьпяровіч, іерэй Яўген Велісейчык. Дыяканскі чын ўзначаліў дыякан Барыс Барадзінчык.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Мікалай БАЙДА





















