31 ліпеня 2021 года напярэдадні Нядзелі 6-й па Пяцідзесятніцы, памяці святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў, прп. Серафіма, Сароўскага цудатворца усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў настаяцель храма, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько.
Айцу настаяцелю саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Павал Касьпяровіч, іерэй Яўген Велісейчык.
Дыяканскі чын ўзначаліў дыякан Барыс Барадзінчык.
Мікалай БАЙДА
07/31/2021 - 23:04
























