Мошчы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага дастаўлены ў Пакроўскі сабор

12 ліпеня 2021 года каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага дастаўлены ў Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. У сустрэчы святыні прымалі ўдзел: благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцелі, духавенства і вернікі гарадскіх храмаў. Мошчы святога прабудуць у галоўным храме епархіі да 14 ліпеня. Штодня перад каўчэгам будуць здзяйсняцца малебны св. князю Аляксандру пасля Божай літургіі, у 14:00 і 16:00.

Прынясенне мошчаў знакамітага князя палкаводца ў межы Беларусі звязаны з агульнацаркоўным святкаваннем 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага Аляксандра Неўскага. Да 2 жніўня каўчэг з мошчамі наведае 15 гарадоў нашай краіны, пасля чаго будзе дастаўлены ў Разань.