Выпускнікі цэнтра дашкольнай адукацыі "Зярняткi" пры Пакроўскім саборы сталі дыпламантамі міжнародных конкурсаў

Скончыўся навучальны год і ў падрыхтоўчай групы нядзельнай школы "Зярняткi". У канцы года хлопцы вырашылі выпрабаваць свае сілы ў творчых конкурсах і мы з радасцю віншуем нашых пераможцаў.

Пад кіраўніцтвам педагога па маляванню Чубіч Марыі Васільеўны, дзеці падрыхтавалі работы на Міжнародны шматжанравы конкурс-фестываль "Ты зорка!" (Расія Масква). Прынялі ўдзел: Барадзінчык Ксенія (5 гадоў), Крапіўніцкая Дар'я (6 гадоў) і Гайдук Улляна (6 гадоў). Юныя мастачкі сталі лаўрэатамі I і II ступені.

Таксама ансамбль шумавых інструментаў "Зярняткi" (кіраўнік Сегіневіч Наталля Ільінічна) стаў лаўрэатам рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў. Маленькія музыканты занялі II месца на міжнародным конкурсе інструментальнага выканальніцтва "Жывая музыка". Намінацыя "Інструментальнае выканальніцтва", 1 катэгорыя (ад 3 да 7 гадоў). Расія Масква. І III месца на I рэспубліканскім адкрытым дыстанцыйным конкурсе выканаўчага майстэрства для юных талентаў (узрост удзельнікаў да 8 гадоў) "OTTAVINI". Беларусь, Гродна.

Журы ацаніла высокую якасць выканання і артыстызм удзельнікаў ансамбля. Віншуем нашых дарагіх пераможцаў з такімі выдатнымі вынікамі.

Юлія БАРАДЗІНЧЫК и Наталля СЕГІНЕВІЧ