28 чэрвеня 2021 года епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна сустрэўся з кіраўнікамі і адказнымі за працу епархіяльных аддзелаў па працы з моладдзю, рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, турэмнага служэння і аддзела па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі.
На сустрэчы прысутнічалі: каардынатар дзейнасці аддзелаў Гродзенскай епархіі протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, кіраўнік моладзевага аддзела протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, кіраўнік аддзела па турэмным служэнні протаіерэй Андрэй Барадулін, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі іерэй Ігар Данільчык, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі іерэй Цімафей Ноздрын і супрацоўнікі названых аддзелаў.
У час сустрэчы са святарамі кіруючы архірэй выслухаў даклады, пазнаёміўся з бягучым станам спраў і найбліжэйшымі планамі па працы аддзелаў.
Адной з тэм для абмеркавання стала пытанне ўзаемадзеяння аддзелаў паміж сабой і з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, а таксама асаблівасці арганізацыі і фінансавання розных праектаў. У прыватнасці Яго Праасвященства падкрэсліў важнасць арганізацыі моладзевых злётаў і заклікаў шукаць магчымасці для ўдзелу маладых людзей у падобнага кшталту мерапрыемствах на бязвыплатнай аснове.
Акрамя таго Яго Праасвящентсва выказаў намер пазнаёміцца з кіраўнікамі гродзенскіх ВНУ. Таксама ў бліжэйшых планах Уладыка сустрэнецца з гарадзенскімі школьнікамі і расказаць ім пра традыцыі беларускага кнігадрукавання. Для гэтай мэты ён паабяцаў прывезці ў Гродна арыгінал Слуцкага Евангелля - унікальны помнік славянскай пісьменнасці XVI стагоддзя.






















