19 чэрвеня 2021, у суботу 7-й сядміцы па Вялікадню, Траецкую бацькоўскую суботу, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Боскую літургію і паніхіду ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.
Літургічныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Па завяршэнні набажэнства Яго Праасвяшчэнства прамовіў пропаведзь аб значэнні памінання памерлых.
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ


































































































