17 чэрвеня 2021 года ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній сустрэўся з духавенствам Гродзенскага і Скідзельскага благачыній.
На сустрэчы прысутнічалі: сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Ненартовіч, благачынны Гродзенскага царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, благачынны Скідзельскай царкоўнай акругі протаіерэй Кірыл Блізнюк, духоўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, старшыня епархіяльнага суда протаіерэй Аляксандр Шашкоў, адказны за працу нядзельных школ епархіі протаіерэй Міхаіл Велісейчык, клірыкі благачыній.
У пачатку сустрэчы Яго Праасвяшчэнства прывітаў святароў і пазнаёміў прысутных са сваім бачаннем далейшай працы на прыходах епархіі. Арцыпастыр адзначыў высокі ўзровень арганізацыі прыходскага жыцця, дабрачыннага служэння, асветніцкай і місійнай працы. Сярод найважнейшых прынцыпаў пастырскага рабення Уладыка Антоній назваў рэгулярнае правядзенне богаслужэнняў, правядзенне гутарак перад Хрышчэннямі і Вянчаннямі, паслухмянасць Свяшчэннаначаллю, будова сямейнага жыцця паводле Евангелля, клопат пра прыхаджанаў.
З дакладамі на актуальныя праблемы царкоўнага жыцця выступілі протаіерэй Аляксандр Шашкоў і протаіерэй Міхаіл Велісейчык.
На заканчэнне сустрэчы Прэасвяшчэнны Уладыка адказаў на пытанні прысутных, паклікаўшы святароў да адкрытага дыялогу і сумеснай працы на ніве Хрыстовай.













