У цэнтры дашкольнай адукацыі "Зярняткi" пры Пакроўскім саборы адсвяткавалі выпускны

29 мая 2021 у праваслаўным цэнтры дашкольнай адукацыі "Зярняткi" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася знамянальная падзея: першы выпускны.

З нашых "зернеек" вылецелі першыя птушаняты і панеслі з сабой часцінку нашай душы, нашу любоў і веды, укладзеныя ў іх. Будучыя школьнікі былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі, а таксама парадавалі гледачоў выступам дзіцячага аркестра і вершамі.

Віктарыны, конкурсы, шмат эмоцый, радасць і слёзы растання напоўнілі гэты вечар, а завяршыўся ён цудоўнай папяровым шоў і морам усмешак, дзіцячых і дарослых. Вось і скончыўся навучальны год, але жыццё "зернеек" працягваецца, а значыць, наперадзе яшчэ шмат яркіх падзей.

Юлія БАРАДЗІНЧЫК