18 мая 2021, у дзень ушанавання Маці Божай дзеля іконы Яе “Няўпіўная Чаша” і мучаніцы Ірыны, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна пяцёра братоў і сястра праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” пры малітоўнай падтрымцы родных, блізкіх і прыхаджанаў храма прынеслі Госпаду зарокі цвярозасці.
Літургію і малебен за тых, хто пакутуе ад хваробаў вінапіцця і наркаманіі ўзначаліў духаўнік прыходскага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” іерэй Міхаіл Перац.
Адзін з братоў, Леанід, у сувязі з ад'ездам замяжу, даў зарок цвярозасці некалькімі днямі раней.
"...Между тем к Богу должно идти не в одиночку, а с братиями и сестрами по вере, в союзе любви, Церкви и с Церковью: только где любовь, там и Бог; кому же Церковь не Мать и Бог не Отец"...з тэкста агульнай споведзі..
Праваслаўнае таварыства цвярозасці “Пакроўскае” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна пачало сваю працу 12 лістапада 2011. Таварыства стваралася па ініцыятыве людзей, што пакутуюць ад алкагалізму.
Сведчанне пра цвярозы лад жыцця ёсць адным з пунктаў праграмы рэабілітацыі ПТЦ “Пакроўскае”.
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ



















