5 чэрвеня 2021 духоўнік і братчыкі праваслаўнага таварыства цвярозасці «Пакроўскае» кафедральнага сабора горада Гродна наведалі ўрачыстасці ў гонар 10-годдзя таварыства цвярозасці ў Мазыры. Візіт ператварыўся ў паўнавартаснае паломніцтва па святых месцах нашай краіны: Мазыр-Тураў-Юравічы- Рубель- Пінск.
Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 5 чэрвеня ў Мазыры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю з дня заснавання праваслаўнага таварыства цвярозасці «Праабражэнне» пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы.
У сходзе таксама прынялі ўдзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму протаіерэй Дзіянісій Пясецкі, члены таварыств «Цвярозасць» пры храме іконы Божай Маці «Неўпівальная Чара» г. Мінска і «Елісавецінскага» пры Свята-Елісавецінскім манастыры г. Мінска.
4 чэрвеня, пасля служэння ў родным храме малебна аб вандруючых, духаўнік і чальцы ПТЦ «Пакроўскае» адправіліся ў шлях. Раніа 5 чэрвеня пачалася Боскай літургіяй, прычасцем і малітвай за акафістам перад іконай Божай Маці «Усецарыца» у кафедральным саборы мазыран, пасля чаго паломнікі працягнулі малітву ў ніжнім храме, дзе спачываюць астанкі забітых у 30- я гады ліхалецця мінулага стагоддзя.
Знаёмства братоў і сясцёр працягнулася за трапезай на маляўнічым беразе ракі Прыпяць.
Другая палова дня ўключала ў сябе сумеснае наведванне мужчынскага манастыра ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Юравічах. Пасля вяртання ў Мазыр у будынку нядзельнай школы кафедральнага сабора было праведзены агульны сход, дзе былі намечаны планы далейшага супрацоўніцтва праваслаўных груп і таварыстваў цвярозасці.
Раніцай 6 чэрвеня наш шлях ляжаў у старажытны горад Тураў. Супольнай малітвай пад час літургіі, прычасцем Святых Хрыстовых Тайн ў кафедральным саборы ў гонар Свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх пачалося знаёмства з калісьці цэнтральным горадам Турава-Пінскага княства.
Браты і сёстры таварыства пакланіліся і прыклаліся да адноўленай святыні ўздзвізальнага напрастольнага Тураўскага крыжа, які ў цяперашні час захоўваецца ў тамтэйшым храме. Панамар храма Аляксандр распавёў і паказаў нам іншыя святыні аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, а менавіта:
- месца манастыра ў гонар святых князёў пакутнікаў Барыса і Глеба, дзе, як мяркуецца спачываюць пад спудом моцы Рускага Златавуста Свяціцеля Кірылы Тураўскага;
- унікальныя каменныя крыжы 10 стагоддзя;
- старажытнае замчышча 10-13 стст з рэшткамі храма і інш. святыні
Шлях у Гродна ляжаў праз гарады і вёскі Палесся. Наведванне храмаў Св.Архістратыга Міхаіла і Нерукатворнага вобраза Збаўцы аграгарадка Рубель на Століншчыне і сустрэча з іх настаяцелем а.Уладзімірам пакінулі самыя цёплыя і сардэчныя ўражанні.
Увечары нядзельнага дня паломнікі ўжо маліліся ў велічным храме заступніка сталіцы Беларускага Палесся г. Пінска св.вмч. Хведара Цірана.
Можно смело сказать, что братья и сёстры ПОТ ,, Покровское'' открыли для себя святыни родной земли, о которых мы мало знаем, а также у нас появились новые друзья и единомышленники из Мозырьской группы ,,Преображение''.
Можна смела сказаць, што браты і сёстры ПТЦ "Пакроўскае '' адкрылі для сябе святыні роднай зямлі, пра якія мы мала ведаем, а таксама ў нас з'явіліся новыя сябры і аднадумцы з Мазырскай групы "Праабражэнне ''.
Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ













































