У Дзень праваслаўнай кнігі бібліятэкар Пакроўскага сабора выступіла на прыходзе прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага

28 сакавіка 2021 года на прыходзе храма прападобнага Серафіма архімандрыта Жыровіцкага г. Гродна прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі, які правяла Рудзінская Людміла Аляксандраўна - бібліятэкар Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна.

Людміла прадставіла навінкі праваслаўных кніг.

Сучасны чалавек усё больш і больш заняты знешнімі клопатамі, а калі прыходзіць дадому, у яго дома часта няма нават паліцы з кнігамі.

Наша задача заключаецца ў тым, каб выклікаць жывую цікавасць да літаратуры, актуалізаваць чытанне, як вольны час. Чытанне развівае чалавека, пашырае яго кругагляд, дазваляе паглыбіцца ў сутнасць рэчаў. Чытанне дапамагае чалавеку аналізаваць падзеі, робіць яго цікавым суразмоўцам. Бо ў кожнага які чытае чалавека ў памяці знойдзецца нямала гісторый, апавяданняў, уражанняў, перажыванняў.

Таццяна БРУХАН