22 лютага 2021 свяшчэннік Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Аляксандр Хомбак, у саслужэнні дыякана Дзмітрыя Хямяляйнена здзейсніў падзячны малебен да Госпада нашага Ісуса Хрыста. Падзея была прымеркавана да 81-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у малітве ўзялі як кіраўніцтва універсітэта, так і жадаючыя супрацоўнікі, студэнты. Да малітвы далучыліся і прыхаджане храма.
Айцец Аляксандр пажадаў прысутным дапамогі Божай у працы і памяці аб тым, што благадаць Духа Сьвятога навучае чалавека правільна і з карысцю вучыць і вучыцца.
Мікалай БАЙДА











