Маладзевае братства Пакроўскага сабора арганізавала прадстаўленне для выхаванцаў нядзельнай школы

Радасць дадзена для таго, каб ёй дзяліцца. 17 студзеня 2021 моладзевае Свята-Сафійскае братства кафедральнага сабора горада Гродна падаравала дзеткам Нядзельнай школы святочнае прадстаўленне і шмат эмоцый. Ніхто не застаўся абыякавым добрай казцы пра пошук радасці.

Галоўныя героі казкі дзеці, якія прайшлі доўгі шлях у пошуках радасці, але ў канцы, дзякуючы сустрэчы з Ветрам, прахалода і Мяцеліца яны зразумелі, што яе не трэба шукаць, бо ўсё важнае знаходзіцца побач, яно ў кожным сэрцайку. Радасць трэба шукаць унутры сябе і абавязкова дзяліцца ёю з тымі, хто знаходзіцца побач.

Дзякуем усіх датычных да стварэння гэтай добрай і казачнай атмасферы. Дарэчы, тэкст казкі, рэквізіт, касцюмы - усё гэта справа рук братчыкаў.

Дзякуючы намаганням кожнага, усмешак і радасці ў гэтым светлай зале стала больш.

Лізавета ПАЎЛЕНКА