14 студзеня 2021 пропаведзь за Боскай літургіяй у свята Абрэзання Гасподне вымавіў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іерэй Павел Касьпяровіч.
Эвангельскае паданне кажа, што на восьмы дзень пасля Нараджэння Ісус Хрыстос, па старазапаветнаму закону, прайшоў абрад абрэзання. Абрад быў усталяваны для ўсіх немаўлятаў мужчынскага полу ў знак запавету Бога з праайцом Аўрамам і яго нашчадкамі. Пры здзяйсненні гэтага абраду Боскаму Немаўлю было дадзена імя Ісус (Збаўца), прамоўленае архангелам Гаўрыілам яшчэ ў дзень Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Як тлумачаць Айцы Царквы, Бог-Сын прыняў абрэзаньне, каб паказаць людзям прыклад няўхільнага выканання Боскіх пастановаў і каб ніхто пасля не мог сумнявацца ў тым, што Ён быў сапраўдным Чалавекам, а не носьбітам прывіднай плоці, як вучылі некаторыя ерэтыкі.

У Новым Запавеце абрад абрэзання саступіў месца Таінству Хрышчэння, правобразам якога ён і з'яўляўся. Пасведчання аб святкаванні Абрэзання Гасподняга ў Усходняй Царквы ўзыходзяць да IV стагоддзя.
Свята Абрязанне Гасподня працягваецца адзін дзень і злучаецца са святкаваннем памяці святога Васіля Вялікага, архіяпіскапа Кесарыі Кападакійскага, з-за чаго ў народзе ён вядомы пад імем Васільева дня.
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ












